Незвычайнае здарэнне адбылося ў Дзяржаўным музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры. Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў МНС, супрацоўнiкi музея пабачылі ў будынку паўметровую змяю.

Выратавальнiкi, якiя прыбылi на месца здарэння, злавiлi цікаўную госцю, а затым адправiлi яе ў Мiнскi заапарк. Тут спецыялiсты вызначылi, што музей «наведала» рэдкая каралеўская малочная змяя родам з Паўднёвай Амерыкi. На шчасце, яна не ядавiтая.

Цяпер засталося высветлiць, як змяя трапiла ў музей. Супрацоўнікі Дому прыроды, што знаходзіцца побач, кажуць, што жывёлінка не іхняя.

Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0