За серыю забойстваў і разбойных нападаў на пажылых гараджан да 25‑гадовага заключэння ў калоніі строгага рэжыму асуджаны неаднаразова судзімы 39‑гадовы выхадзец Маларыты.

Як паведаміла БелаПАН старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук, судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда 16 ліпеня прызнала яго вінаватым ва ўчыненні ў лютым—сакавіку 2002 года двух спалучаных з разбоямі наўмысных забойстваў і аднаго замаху на забойства з асобай жорсткасцю, а таксама яшчэ двух разбойных нападаў. Усе злачынствы ўчыненыя, каб завалодаць маёмасцю пацярпелых — састарэлых жыхароў Баранавічаў.

Пры прызначэнні пакарання суд улічыў яўку з пакаяннем, «чыстасардэчнае раскаянне ва ўчыненых злачынствах, актыўнае спрыянне выяўленню злачынстваў», паведаміла Дзмітрук.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0