21.07.2009 / 17:03

Чалавек без якасцяў 3

Пра Зянона Ломаця ў цыкле «Палітбюро‑2009» піша Аляксандр Фядута.

Ніколі Зянон Ломаць не прагнуў трапіць так высока ва ўладу. Увесь ягоны паслужны спіс даводзіць: кожнае новае ўзвышэнне Зянона Кузьміча ў лукашэнкаўскую эпоху суправаджалася яго чарговымі маральнымі ўзрушэннямі. Прычым карыстацца тымі схаванымі дабротамі, якія даваў Ломацю новы статус, ён баяўся жудасна. Піша Аляксандр Фядута.

З адных лаваў

Калі не лічыць Віктара Шэймана, дык сёння толькі два былыя дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР ХІІ склікання знаходзяцца ў тым вузкім коле, якое ў той ці іншай ступені мае ўладу. Ну, першага, дэпутата К.Вахрамеева, усе ведаюць як мітрапаліта Філарэта. Другі ж — наш сённяшні герой.

Зянон Ломаць, першы сакратар Слуцкага гаркаму партыі, здаецца, быў настолькі прыбіты наступствамі няўдалага камуністычнага путчу, што яго імя і прозвішча ведалі хіба ва ўласнай акрузе. Ён не штурхаў прамоваў з парламенцкай трыбуны, не змагаўся за асабісты рэйтынг. Такая шэрая мышка з нораў вярхоўна‑савецкай большасці. Гэта зразумела. Так бяспечней.

Але тое, што посткамуністычная ўлада ў суверэннай Беларусі далёка не вечная, Ломаць ведаў добра. Ён пераконваўся ў гэтым штодня, седзячы ў сваім Слуцкім раёне і не жадаючы большага. На Случчыне ён быў гаспадаром, а Мінск… Халера яго ведае, гэты Мінск. Ды ну яго, гэты Мінск!

Менавіта добрае веданне сітуацыі ў правінцыі дазволіла Ломацю зрабіць у 1994 г. слушную стаўку. Ломаць — адзін з нямногіх дэпутатаў ВС, які падпісаўся пад заявай аб вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі ў прэзідэнты Беларусі. Гэта запатрабавала ад заўсёды палахлівага Ломаця такой мужнасці, што, бадай, вычарпала ліміт гэтай самай мужнасці раз і назаўсёды. Але выбар ён зрабіў і пасля перамогі атрымаў у падпарадкаванне ўсё той жа Слуцкі раён. Чаго жадаеш — тое і атрымай!

Болей Зянон Кузьміч не жадаў анічога.

Рост азімага

Так Ломаць зноўку апынуўся ў дарагім ягонаму сэрцу цені. Ну каму цікавы старшыня Слуцкага райвыканкаму? Толькі жыхарам адпаведнага раёну, ды яшчэ начальству. Праўда, сталася так, што з тагачасным начальствам — памятным Пятром Пётухам — Ломаця звязвала меней, чым з прэзідэнтам, так што губернатары — не толькі Пётух, але ж і ягоны пераемнік — на Ломаця без дай прычыны не ціснулі. Наадварот: прэзідэнт калі каго і памятаў з раённых вертыкальшчыкаў Мінскай вобласці — дык хіба Ломаця. І кожнае пытанне «А што там Зянон? Спраўляецца?» — выклікала выключна станоўчыя адказы.

А калі адказы станоўчыя, што рабіць з чыноўнікам? Прасоўваць вышэй!

І Зянон Кузьміч быў прызначаны памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці.

Работа інспектара, адказнага за рэгіён, спецыфічная. З гэтай пасады чыноўнікі расстаўляюць іншых чыноўнікаў, раяць то аднаго, то другога падначаленага ў прэзідэнцкія рэзервы. І да гэтага — разборкі скандальных сітуацый, ад неўраджаю і да злоўленага на гарачым хабарніка. Фактычна галоўны інспектар — галоўны кадравік вобласці. У дадзеным выпадку — Гомельскай.

Звярніце ўвагу, як хутка ў свой час прыбраў Лукашэнка з пасады гомельскага губернатара Паўла Шыпука. Шыпук быў, па чутках, абавязаны сваёй кар’ерай усё таму ж Васілю Даўгалёву. Але высветлілася, што не ўсе даўгалёўскія кадры прыдатныя. І на змену Шыпуку быў прызначаны Аляксандр Якабсон, які не проста карыстаўся (і карыстаецца) павагай на Гомельшчыне, але і добра разбіраўся ў сітуацыі. І галоўнае — уяўляў сабе, як варта працаваць.

За губернатарам якабсонаўскай кваліфікацыі проста быць рэгіянальным іспектарам. І на пытанні, як ім працуецца, абодва адказвалі ў адзін голас:

— Нармальна! Агульная мова знойдзеная!

А большага і не патрабавалася для поўнага службовага камфорту. Затое і пра губернатара, і пра інспектара кіраўнік дзяржавы чуў толькі добрае.

Цалкам артыкул Аляксандра Фядуты чытайце у pdf-версіі мінулага нумара газеты.

Раней у праекце «Палітбюро-2009»:
Бацька хрышчонага сына: Андрэй Кабякоў
Кандыдат на ўсе вакансіі. Уладзімір Сямашка.
Будаўнік у банку. Пётр Пракаповіч.
Чалавек-невідзімка. Сяргей Ткачоў
Генерал мірнага часу: Юры Жадобін
Русалка ў аблоках: Наталля Пяткевіч.
Новы твар: Уладзімір Макей

Наступны артыкул будзе пра Міхаіла Мясніковіча.
0
Filifionka / Адказаць
21.07.2009 / 17:25
[Дзякуй вялікі, паправілі - вэб-рэдактар.]
0
ПЯтро / Адказаць
21.07.2009 / 19:44
А, уласна, пра што гаворка, дзе падстава? Вялікі Фядута бахнуў у лужыну, а пырскаў не адбылося. Ну, Ломаць... Ну, Якабсон..., Ну спрацаваліся, Нук, былы дэпутаваны... Саша, што ты хочаш ад Ломаця?
0
В_пльзу_бедных / Адказаць
22.07.2009 / 09:53
А рядом случаи летали словно пули Слепые, запоздалые и просто на излёте, Одни из нас подставится рискнули И сразу кто в могиле (политической, как З.С.П) Кто в почёте (всенародном, как А.Г.Л.) А мы так не заметили, Нарочно увернулись ....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру