Барысаўскі БАТЭ без асаблівых цяжкасцяў прайшоў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў. Па суме двух матчаў чэмпіён Беларусі выйграў у «Македоніі» са Скоп’е з лікам 4:0.

Перамога тыднёвай даўніны на Балканах пакідала перад БАТЭ выдатныя шанцы на тое, каб працягнуць барацьбу для выхаду ў групавы этап. Македонцы павінны былі забіваць мінімум двойчы, пры гэтым не прапускаючы.

БАТЭ пачаў матч досыць актыўна. У першыя хвіліны шанцы забіць меў Максім Скавыш, але не атрымалася. Прыкладна а дваццатай хвіліне гульня зраўнялася. Абедзве каманды бязмэтна ганялі мяч не ў сярэдзіне поля, не набліжаючыся да варот.

Аднак калі беларусы гуляць папросту не хацелі, выкарыстоўваючы тарыф «Эканомны», то «Македонія» не магла. Такая гульня працягвалася амаль да фінальнага свістка.

Толькі аднойчы госці мелі шанцы забіць, але Сергей Верамко справіўся з ударам у блізкі вугал. Абаронца Сяргей Сасноўскі быў забіў гол, але фінскі суддзя Тоні Асумаа узяцце варот не залічыў праз афсайд.

Зрэшты, аналагічная сітуацыя паўтарылася праз некалькі хвілін, і Сасноўскі зноў забіў — 1:0. Гэта адбылося ўжо на 83‑яй хвіліне.

Матч адзначыўся таксама першым пасля нямецкай камандзіроўкі выхадам на поле Віталя Радзівонава. І ўжо ў першым матч бамбардзір адзначыўся. Ужо ў дадатковы час Радзівонаў удала сыграў на дабіванне пасля ўдару Аляксандра Алумоны — 2:0.

Супернік БАТЭ па трэцім кваліфікацыйным раўндзе вызначыцца заўтра ў Люксембургу, дзе мясцовы «Дзюдзеланж» прыме латвійскі «Вентпілс». Першы матч гэтых камнд скончыўся з лікам 3:0 на карысць прыбалтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?