2 жніўня ў філіяле Літаратурнага музея Максіма Багдановіча «Фальварак Ракуцёўшчына» адбудзецца традыцыйнае Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета — 2009».

У вас будзе добрая нагода дакрануцца да высокай паэзіі ў выкананні аўтараў, ужо шырока вядомых і маладых, усцешыцца беларускімі песнямі і танцамі, а, самае галоўнае, прайсціся сцежкамі слаўнага паэта Максіма Багдановіча, наталіць смагу з чыстай сцюдзёнай крыніцы, Максімавай крыніцы натхнення…

Ладзяць свята Маладзечанскі райвыканкам і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча.

Пачатак а 12‑й.

***

Як дабрацца?

Праезд электрычкай Мінск — Маладзечна да станцыі Уша (вёска Краснае), потым недзе з кіламетр-паўтара пешкі, або аўтобусам у кірунку Чысці. Аўтобусы таксама адпраўляюцца ад чыгуначнай станцыі Уша.

Адпраўленне з Мінска: 8.24, 9.14, 10.00, 11.11.

Адпраўленне з Маладзечна 8.44, 9.47, 11.09, 12.08.

Ад Мінска, скрыжаванне вуліц Кірава і Бабруйскай можна даехаць маршрутным аўтобусам Мінск — Краснае. Маршруткі апраўляюцца кожныя 40 хвілін (9:40, 10:20, 11:50).

Ехаць да вёскі Краснае, потым спытаць красненцаў, як дабрацца або на свята, або да Ракуцёўшчыны.

Свята беларускай паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета — 2009» чакае вас!

Добры настрой, пазітыўныя эмоцыі і незабыўныя ўражанні гарантуюцца! Святкуем разам!

Кантакты:

Філіял: 222321, Мінская вобл., Маладзечанскі р‑н, в. Ракуцёўшчына. Тэл. 8 (01773) 96 1 41.

Літаратурны музей М.Багдановіча: 220029, г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл.: 8 (017) 334 42 69, 334 07 61.

E‑mail: [email protected], [email protected]

І. Мышкавец, Літаратурны музей М. Багдановіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0