У Топ-100 трапілі таксама бары ў Таліне і Рызе.
А21 у Хельсінках прызнаны найлепшым барам у свеце па выніках інтэрнэт-галасавання сайту «Лепшыя бары свету» (World’s Best Bars). Штогод сайт наведваюць 3,6 млн. чалавек.
Згодна з філасофіяй сайту, «калі Вы любіце кактэйлі, Вам неабходна наведаць гэты бар». Бар размешчаны на месцы былога сэкс-шопу. Мяркуючы па водгуках наведнікаў, гэта стыльнае і элегантнае месца з вельмі прыемным персаналам.
Кактэйль бар А21 адчыніўся ў верасні 2007 году, і адразу стаў модным і папулярным у Хельсінках. У меню можна знайсці як класічныя кактэйлі, так і традыцыйныя фінскія настойкі, а таксама напоі папулярныя ў канцы 19-га ст.
Назва А21 паходзіць ад адрасу Annankatu 21, дзе размешчаны бар.
З нашых бліжэйшых суседзяў у спіс «Лепшыя бары свету» трапілі Эстонія і Латвіія: талінскі Seduction трымае 41-е месца ў спісе, рыжскі Skyline bar — 54-е.