Адзін з галоўных лукашэнкаўскіх прапагандыстаў, аўтар скандальна вядомага фільма «Дзеці хлусні» Юры Азаронак цяпер працуе дырэктарам новага тэлеканалу — «Жест‑ТВ», заснаваным грамадскім аб’яднаннем «Беларускае таварыства глухіх».
фота telegraf.by |
‑ Гэта добры, сямейны, спакойны, пазнавальны канал, які толькі пачынае сваё вяшчанне праз мінскую кабельную сетку, — распавёў www.udf.by тэлевізійны дзеяч, вядомы з cваіх адыёзных фільмаў. З яго слоў на тэлеканале для глухіх не абыходзіцца без палітыкі:
‑ Мы апавядаем пра ўсё тое добрае, што робіцца ў нашай дзяржаве.Аснову ж эфіру складаюць — тэлесерыялы, мультфільмы, пазнавальныя праграмы, якія суправаджаюцца субтытрамі ці перакладам з дапамогай жэстаў.
Датычна ж сваёй асабістай пазіцыі адзін з галоўных прэзідэнцкіх прапагандыстаў зазначыў:
‑ Я ніколі не змяняю сваіх перакананняў.
Нагадаем, што летам 2008 году Юрыя Азаронка звольнілі з пасады намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі «за учынак, які несумяшчальны з знаходжаннем на дзяржаўнай службе». Ён ўзначальваў беларускую дэлегацыю на фестывалю «Еўрабачанне‑2008». Кажуць, што ён тады так растроіўся пасля няўдалага выступу Руслана Алехно, што адмовіўся ехаць з дэлегацыяй у Мінск.