Мэр Масквы Юрый Лужкоў 24 ліпеня наведае Мінск.

Асноўная мэта візіту — удзел у цырымоніі адкрыцця культурна‑дзелавога цэнтра «Дом Масквы».

Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе ўрада Беларусі, запланавана сустрэча Лужкова з беларускім прэм’ер‑міністрам Сяргеем Сідорскім.

Дом Масквы узведзены на вуліцы Камуністычная з выкарыстаннем беларускіх будаўнічых матэрыялаў і канструкцый за кошт маскоўскага бюджэту. Агульны аб’ём інвестыцый склаў 536 млн. расійскіх рублёў.

У чатырохпавярховым будынку размешчаны кінаканцэртная зала, пакой прэзідыума, магазін па продажы кніг і сувеніраў, кафэ‑бар, офісныя памяшканні, міні‑гатэль, бібліятэка, канферэнц‑зала.

Дом Масквы будзе прадстаўляць інтарэсы расійскай сталіцы ў Беларусі і садзейнічаць развіццю культурных і дзелавых сувязяў.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0