Новая стаўка будзе выкарыстоўвацца з 1 верасня 2009 года. Рэформу прасоўваў прэм’ер-міністр краіны Андрус Кубілюс.

Падатак на даданую вартасць ужо змяняўся ў Літве ў гэтым годзе.
Стаўка была павялічана з 18% да 19% з 1 студзеня 2009 года ў межах антыкрізіснай праграмы ўрада. Літва не атрымала істотнага прыбытку для дзяржаўнага бюджэта, тым не менш было прынятае рашэнне павялічыць стаўку яшчэ раз.

Пытанне пра павышэнне падатка на даданую вартасць ўзнікала і ў Беларусі. У пачатку лета з вуснаў прадстаўнікаў урада гучалі прапановы павялічыць падатак да 22% ці хаця б да 20%. Праўда, рашэнне прынятае не было, і сітуацыя засталася ранейшай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?