У чацвер матч 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы паміж мінскім МТЗ-РІПА і данецкім «Металургам» быў спынены на 12-й хвіліне гульні і адноўлены прыкладна цераз гадзіну.

Прычына ў моцнай залеве, што прайшла ў беларускай сталіцы, а дрэнажная сістэма стадыёна «Трактар» не дала рады вадзе.

Што да выніку матчу, то МТЗ-РІПА прайграла з лікам 1:2 (першы матч - 0:3) і выбыла з еўракубку.

Наогул учорашні дзень быў нешчаслівы для беларускага футболу, вылецелі з Лігі Еўропы ўсе нашыя прадстаўнікі: таксама мінскае «Дынама» і наваполацкі «Нафтан».

ул. інф., фота football.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0