Прапампоўванне дызельнага паліва на беларускім участку прадуктаправода «Унеча ‑‑ Вэнтспілс» расійская кампанія «Захад‑Транснафтапрадукт» плануецца аднавіцца 24 ліпеня.

Начальнік прэс‑службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, паведаміў, што «Захад‑Транснафтапрадукт» сёлета за першае паўгоддзе ліквідаваў 22 дэфекты з 150‑ці, прызнаных крытычнымі.

«А з таго моманту, як прапампоўванне было прыпынена МНС, да сёння ліквідавана 14 дэфэктаў. Вынік паказальны», — падкрэсліў Навіцкі.

Рашэнне забараніць эксплуатацыю беларускага ўчастку прыняло Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі 22 ліпеня. Тады Віталь Навіцкі патлумачыў: прычына ў нездавальняльным тэхнічным стане трубы:

«Мы цягам двух апошніх гадоў увесь час прымушалі іх зніжаць ціск да 38 атмасфераў. А 38 атмасфераў — гэта мінімальны ціск. Ніжэй проста немагчыма з тэхнічных прычынаў — не будзе прапампоўвання. Але нават калі і далей трымаць ціск на ўзроўні 38 атмасфэраў, то існуе 150 крытычных дэфэктаў.

Іншымі словамі, гэта азначае, што існуе 150 месцаў, дзе ў любы момант можа адбыцца надзвычайная сітуацыя. І з гэтых 150 дэфэктаў ліквідаваныя толькі 22».

Радыё Свабода, фота Уладзя Грыдзіна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0