Больш за тыдзень працягваецца незвычайная акцыя бразільскіх блогераў супраць старшыні Сената—Жазэ Сарнэя.

Сарнэй, які быў першым цывільным прэзідэнтам Бразіліі (1985—1990) пасля падзення вайсковай дыктатуры хунты ў 1985 г,. цяпер зрабіўся пастаянным фігурантам шматлікіх карупцыйных скандалаў.

І блогеры вырашылі прапанаваць палітыку сысці. Дзеля гэтага яны прапануюць усім ахвотным выкарыстоўваць на сваіх фотаздымках вусы.

Тэхналогія «вусатага страйку» простая: дамалёўваеце самі сабе вусы (ці адпускаеце натуральныя), дасылаеце на гэты адрас , і змяняеце, адпаведна, свае юзэрпікі ва ўсіх сацыяльных сецівах.

За мінулы дзень да акцыі далучылася каля 100 удзельнікаў. «Гэта спосаб дзеяння тых людзей, якія лічаць палітыку нуднай справай і ня хочуць нармалёва удзельнічаць у ёй»‑‑‑каментуе арганізатар кампаніі 30‑ці гадовы Рыкарда Сільвейра.

Аналітыкі, праўда, з сумневам ставяцца да поспеху «вусатага» страйку‑‑‑занадта моцны у палітычным плане Жазэ Сарнэй з лёгкасцю перажыве кампанію. Праблемы хутчэй пачнуцца у саміх маладзенаў. Так, дзяўчына аднаго з арганізатараў Вітона Араужа ужо злуецца на ягоныя вусы, і пагражае знішчыць іх, пакуль ён спіць. А пад вокнамі офіса самога Рыкарда Сільвейра апаненты скандуюць «Борат!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?