Народ існуе ў пэўныя эпохі і на пэўнай прасторы. І нават калі лёс раскідае яго па такой невялікай і такой велізарнай зямлі, у гістарычнай памяці пакаленьняў будзе існаваць аповед пра тое, як і дзе жылі іх продкі.

Гады сціраюць дэталі. Унук не памятае, якой была хата, дзе былі шчаслівыя яго дзяды. І, урэшце, аповед аб мінулым ператвараецца ў аповед пра мінулае, пра тое, што мінула беззваротна. Пазбаўленыя былой непасрэднасьці, успаміны пакаленняў перастаюць выклікаць настальгію аб тым часе і месцы, дзе быў шчаслівы цэлы народ.

Але дэталі фіксуе фотастужка, якая вяртае нашай памяці карціну таго, чаго мы, магчыма, ніколі не бачылі і, дакладна ўжо не ўбачым. Міне дзесяць, дваццаць, трыццаць гадоў. І мы зноў апынемся ў тым месцы і ў тое імгненне, пах якога сніцца нам уначы.

Так пішацца гісторыя народу.

Аляксандр Фядута

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0