У Мінску апошнімі гадамі адзначаецца рост захворвання дзяцей ад аднаго да 18 гадоў.

Пра гэта паведаміла начальнік аддзела лячэбна‑прафілактычнай дапамогі дзецям і маці камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ірына Ушакевіч на прэс‑канферэнцыі 24 ліпеня.

Зараз дзіця да пяці гадоў у сярэднім хварэе 2,5 разу на год, ад 5 да 10 гадоў — 2,3 разу, ад 10 да 14 гадоў — 1,7 разу, ад 15 да 18 гадоў — 2 разы на год. Паводле слоў Ушакевіч, гэта дастаткова высокія паказчыкі.

Заклапочанасць у медыкаў выклікае, найперш, стан здароўя падлеткаў, якія найбольш схільныя да захворванняў: падчас сацыялізацыі яны бяруць прыклад з дарослых і набываюць тыя ж заганы і хваробы. Апошнімі гадамі рост захворвання падлеткаў у параўнанні з іншымі ўзроставымі групамі найбольш высокі. Адзіны ўзрост, у якім удалося дамагчыся зніжэння захворвання, — да аднаго года. За апошнія пяць гадоў немаўляты сталі хварэць у пяць разоў радзей.

Паводле меркавання Ушакевіч, рэгістраваны рост захворванняў дзяцей ад аднаго да 18 гадоў шмат у чым звязаны з паляпшэннем абсталявання медыцынскіх устаноў. Сучасная апаратура дазваляе выяўляць нават «мінімальныя праявы хваробы». Свой унёсак у агульны рост захворвання робяць таксама дзеці з цяжкімі прыроджанымі паталогіямі. Раней такіх дзяцей не заўсёды ўдавалася выхадзіць пры нараджэнні, адзначыла спецыяліст. Акрамя таго, паводле меркавання Ушакевіч, на дзіцячым захворванні адбіваецца сучасная сітуацыя ў сям’і, калі на першае месца бацькі ставяць не дзіця, а кар’еру.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0