У Крамлі апошнія выказванні прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі назвалі «свядомым ускладненнем двухбаковага дыялогу» і паабяцалі яму «вялікія фінансавыя праблемы», піша ў пятніцу «Коммерсантъ».

Так, Лукашэнка назваў саюзную дзяржаву з Расіяй «няскончаным праектам», заявіў пра гатоўнасць актывізаваць гандлёва‑эканамічнае супрацоўніцтва з ЗША і заклікаў суайчыннікаў вучыцца ў Еўропы.

Каментуючы заяўленую прэзідэнтам Беларусі «карэкціроўку» замежнапалітычнага курсу, крыніца «Ъ» прадказала яму праблемы з грашыма: «Незразумела, дзе ён збіраецца браць грошы на сваю змену курсу. Асабліва калі прыйдзе час плаціць пенсіі і заробкі».

У Беларусі ўжо пачаліся сур’ёзныя фінансавыя праблемы — мінфін краін абвясціў пра рэзкае зніжэнне бюджэтных выдаткаў, а нацбанк — пра прыпыненне да 2011 году крэдытавання насельніцтва ў замежнай валюце. У гэтых умовах Мінск вельмі разлічвае на чарговы транш расійскага крэдыту ў памеры $500 млн, перспектыву атрымання якога крамлёўская крыніца «Ъ» цяпер ставіць пад сумнеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0