За паўгадзіны сённяшняга ліўня ў Мінску выпала амаль палова месячнай нормы ападкаў.

У некаторых раёнах прайшоў град дыяметрам да 10 міліметраў. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Як адзначылі спецыялісты, апошні раз такі моцны лівень у Мінску быў 16 гадоў таму і таксама 24 ліпеня.

У гідраметэацэнтры таксама паведамілі, што дождж можа доўжыцца яшчэ некалькі гадзін.

З‑за ліўня затоплены шэраг вуліц і плошчаў сталіцы. У зоне затаплення — вуліцы Няміга, Сурганава, плошча Перамогі, плошча Бангалор і іншыя раёны Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?