З 28 ліпеня ўладальнікі крэдытных картак, выдадзеных беларускімі банкамі, не змогуць разлічвацца сваімі карткамі,
а таксама здымаць наяўную валюту ў банкаматах. Гэта выклікана рашэннем Нацбанка, прынятым з мэтай дэдаларызацыі беларускай эканомікі.

Хутчэй за ўсё, кліентам банкаў прыйдзецца перазаключаць дамовы.

Пакуль невядома, колькі будзе працягвацца пераафармленне і, адпаведна, праз які час, беларусы зноў змогуць скарыстацца сваімі карткамі.

Банкам прыйдзецца рабіць змены ў праграмным забеспячэнні, каб наладзіць працу крэдытных картак толькі з беларускім рублём.

З найбольшымі праблемамі сутыкнуцца беларусы, якія са сваімі крэдытнымі карткамі знаходзяцца за мяжой, і не маюць пры сабе гатоўкі. Ужо заўтра яны не змогуць правесці ніводнай разліковай аперацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?