Адмысловы брытанскі сайт, прысвечаны пандэміі грыпу А1Н1 (т.зв. «свіному» грыпу), пачаў працу 26 ліпеня.

Ужо ў панядзелак а 3-й гадзіне, не вытрымаўшы наплыву наведвальнікаў, ён папросту «лёг»

—2600 наведвальнікаў у секунду, 9,3 мільёны за гадзіну.

Сайт дазваляе не толькі даведацца болей пра сімптомы хваробы, але і запоўніць спецыяльную анкету. Першыя некалькі пытанняў высвятляюць агульны стан чалавека. Пры наяўнасці ў адказах наведніка трывожных фактараў, што сведчаць пра пагаршэнне яго стану, запаўненне спыняецца, і карыстальнік атрымлівае рэкамендацыю неадкладна звярнуцца ў службу хуткай дапамогі.

Паводле словаў галоўнага ўрача Вялікабрытаніі сэра Лайэма Дональдсана, толькі некалькі тысяч наведвальнікаў насамрэч былі заклапочаны станам свайго здароў’я і рэальна шукалі інфармацыю пра сімптомы хваробы, астатнія мільёны брытанцаў проста хацелі на свае вочы пабачыць сайт. Тым не менш, дадаў ён, шматлікія папярэднія прагнозы, што прадказвалі Брытаніі найбольш цяжкія варыянты развіцця пандэміі, не спраўдзіліся.

Варта адзначыць, што он‑лайн забеспячэнне барацьбы з А1Н1 сэр Лайэм Дональдсан паставіў на належны ўзровень. Чаго вартыя хаця б размешчаныя колькі дзён таму на афіцыйным сайце дэпартамента аховы здароўя ягоныя парады цяжарным жанчынам па прафілактыцы А1Н1.

Паводле telegraph.co.uk

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0