Па запрашэнні шведскага старшынства ЕС 28 ліпеня 2009 года адбудзецца візіт міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў Брусель для сустрэчы з «тройкай» ЕС на ўзроўні міністраў замежных спраў.

Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе МЗС Беларусі.

У сустрэчы возьмуць удзел кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Швецыі Карл Більт, высокапастаўленыя прадстаўнікі Еўрапейскай Камісіі і Генеральнага сакратарыята Савета ЕС. Запланаваны таксама сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі з вярхоўным прадстаўніком па пытаннях агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі ЕС Хаўерам Саланам і еўракамісарам па падаткаабкладанні і мытным саюзе Ласла Ковачам.

У ходзе сустрэч будуць абмеркаваны стан і перспектывы развіцця дыялога па лініі Беларусь — ЕС, у тым ліку ў рамках ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства».

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0