Тэлеканал «Лад» пакажа ў жывым эфіры матч 3‑га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж латвійскім «Вентспілсам» і барысаўскім БАТЭ.
Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце тэлеканала.
Матч пройдзе ў сераду, 29 ліпеня, у Вентспілсе. Пачатак трансляцыі ў 17:55.
Гульня ў адказ пройдзе праз тыдзень, 5 жніўня, у Барысаве. Яна таксама будзе паказаная ў жывым эфіры. Пачатак у 18:50.
Пераможца пары выйдзе ў 4‑ты этап, перамога ў якім дазволіць гуляць у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў.
***
Ад 15 жніўня на тэлеканале «Лад» — новы сезон англійскай прэм'ер лігі.
Аматары футболу пабачаць у гэты дзень матч першага туру «Эвертан» - «Арсенал».
У гэты ж дзень, 15 жніўня, «Лад» распачне штодзённыя трансляцыі Чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы, што сёлета пройдзе ў Берліне.