Здаецца, Аляксандр Лукашэнка рыхтуецца да «зорнай» фотасесіі. Стала вядома, што найбліжэйшым часам з ім будзе працаваць вядомы на ўвесь свет фотамастак Саша Гусаў. Лічыцца, што партрэт ад Гусава — сімвал прэстыжу.

Інфармацыя пра тое, што ў найбліжэйшы час Гусаў будзе працаваць з Лукашэнкам, прагучала ў Маскве на вечарынцы‑прэзентацыі экалагічнага фотапраекта.

Для яго Гусаў здымаў расійскіх публічных персон, сярод якіх былі Ксенія Сабчак і Ціна Кандэлакі.

Цяпер Гусаў рыхтуе новы праект для Марока. Там ён здымаў караля.

20 гадоў таму Гусаў з’ехаў з Масквы ў Лондан і стаў адным запатрабаваных фатографаў у свеце. Ён рабіў здымкі для знакамітых аўкцыёнаў Sotheby’s і Christie’s. Але галоўная тэма творчасці Гусава — людзі. Пласіда Дамінга, Юры Башмет, Пірс Броснан, Сара Джэсіка Паркер і Івен МакГрэгар.

Алена Якжык, Салідарнасць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0