Амерыканскі фінансіст разова выдзеліў 100 мільёнаў долараў для дапамогі краінам Усходняй Еўропы, што пацярпелі ад крызісу.
Грошы будуць давацца тэрмінам на 2,5 года.

Для таго, каб прэтэндаваць на крэдыт, краіна павінна падаць заяўку ў Фонд Сораса. Канчатковае рашэнне пра тое, якой дзяржаве варта даць грошы, мусіць прыняць кансультатыўная рада Інстытуту адкрытага грамадства, як яшчэ называецца гэтая фундацыя. Крэдыты будуць нададзеныя тым дзяржавам, якія наймацней пацярпелі ад крызісу.

На грошы Сораса падалі заяўкі 19 краінаў, у тым ліку Арменія, Чэхія, Латвія, Чарнагорыя, Таджыкістан і Украіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?