28.07.2009 / 11:26

Дашкевіч vs Белоруссия 36

Лідэр Маладога фронту звярнуўся ў рэдакцыі некаторых газет з заклікам правільна ўжываць назву Беларусі.

Лідэр міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» Зміцер Дашкевіч звярнуўся ў рэдакцыі некаторых газет з просьбай правільна ўжываць назву Беларусі. Адпаведны зварот быў накіраваны 27 ліпеня. Пра гэта БелаПАН паведаміў Дашкевіч.

Паводле яго слоў, звароты былі накіраваныя рэдакцыям газет «Комсомольская правда» в Белоруссии», «Аргументы и факты» в Белоруссии», «СБ: Советская Белоруссия — Беларусь сегодня» і дыпламатычным місіям замежных краін у Беларусі.

«З моманту прыняцця Вярхоўным Саветам БССР «Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі» прайшло 19 гадоў, аднак дагэтуль некаторыя СМІ і дзяржаўныя інстытуты Беларусі і іншых дзяржаў няправільна ўжываюць назву нашай краіны», — сказаў Дашкевіч.

У звароце цытуецца вытрымка з закона Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 1991 года: «Вярхоўны Савет БССР пастанаўляе: Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку цяпер называць «Рэспубліка Беларусь», а ў скарачэнні і састаўных назвах — «Беларусь». Устанавіць, што гэтыя назвы транслітэруюцца на іншыя мовы ў адпаведнасці з беларускім гучаннем».

«З гэтага вынікае, што такой краіны, як «Белоруссия», не існуе. Выкарыстанне назвы «Белоруссия» як мінімум выяўляе неадукаванасць і непрафесіяналізм людзей, якія ёю карыстаюцца.

Таму просім перакваліфікаваць назвы, якія вы ўжываеце, паводле беларускага і міжнароднага заканадаўства», — патрабуе Дашкевіч.

БелаПАН

0
Яўмен са Старобіна / Адказаць
28.07.2009 / 11:35
Згодзен! Вартая ініцыятыва!
0
Уладзiмiр / Адказаць
28.07.2009 / 11:59
Згодзен. Будзем таксама ўжываць назву Юнайтэд кiнгдам оф Грэйт Брытан, а в скарачэннi - Юнайтэд кiнгдом цi Грэйт Брытан. Мова таксама будзе грэйтбрытанска, але не ангельска
0
Лёкса / Адказаць
28.07.2009 / 12:05
+1
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру