28.07.2009 / 11:35

Берасцейскі помнік. Рыскі над «у» даслана чытачом 10

У вас на сайце ёсьць артыкул «Вітаўт, Радзівіл Чорны і князь Васількавіч» пра новы помнік у Берасьці.

Там у вас ёсьць такія словы: «Гэта трох’ярусны помнік з граніту і бронзы вышынёй прыблізна 10 метраў. На ніжнім ярусе разьмешчаны 12 бронзавых шыльдачак. Яны ўтвараюць сымбалічны гадзіньнік, які нібыта адмярае ход часу. На шыльдачках коратка згаданы найбольш значныя падзеі 990‑гадовай гісторыі Берасьця».

Дык вось, я пра шыльдачкі. Усе літары «ў» там — чамусьці бяз рысачак. Проста «у». У той час як «й» з рысачкамі. Відаць, бронзы бракавала. Або культуры.

Антон Гаўрылін, Берасьце

0
Ігар зь Менску / Адказаць
28.07.2009 / 12:11
Усё вельмі проста. Адказны за набор тэкстаў і перадачу іх у майстэрню: "У меня жэ на кампьютары німа біларускага языка. Я набрал па рускі, а "і" іхніе павставлял с англійскага. Гдзе я вам вазьму біларускій кампьютар? І какая па бальшому шчоту разніца, с палачкай ілі бес палачкі?"
0
Ігар зь Менску / Адказаць
28.07.2009 / 12:19
Там, дарэчы, і двукосьсе не закрытае ў канцы цытаты. Рабілася ўсё левай нагой. Цудоўна было б, калі б мясцовыя жыхары накіравалі афіцыйную скаргу адпаведным уладам. Каб тыя загадалі перарабіць за кошт адказных за такую халтуру....
0
Валодзя / Адказаць
28.07.2009 / 12:30
Акрамя "ў" там яшчэ хапае памылак, калі прыглядзецца :-)
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру