28.07.2009 / 12:03

Капсула супраць раку

Брытанскія навукоўцы распрацоўваюць рэвалюцыйны метад лячэння раку, што, як мяркуецца, будзе мець значна менш шкодных пабочных эфектаў у параўнанні з традыцыйнымі методыкамі.

Навукоўцы шатландскага ўніверсітэту Дандзі маюць намер стварыць настолькі дробную мікракапсулу, што яе нават немагчыма будзе разгледзець у звычайны мікраскоп. У яе змесцяць хімічныя прэпараты, якія знішчаюць недабраякасную пухліну. Калі капсула з’явіцца ў арганізме хворага чалавека побач з ракавымі клеткамі, яна будзе разбурана пад уздзеяннем ультрагуку.

Такім чынам, мяркуюць даследчыкі, атрымаецца зменшыць адмоўнае ўздзеянне хіміатэрапіі на арганізм, не змяншаючы пры гэтым дозу прэпарату. Таксама яны ўпэўненыя, што новы метад ўратуе тых хворых, аперыраваць якіх было раней немагчыма ці нельга.Навукоўцы атрымалі грант у памеры 1,2 мільёнаў фунтаў ад Еўрасаюзу на далейшую распрацоўку сваёй тэхналогіі. Мяркуюць, новы метад можна будзе ўжываць ужо праз 4 гады.

Паводле rosbalt.ru

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру