28.07.2009 / 12:12

Шведская зброя трапіла да паўстанцаў Калумбіі з Венесуэлы

На ўзбраенні партызанскай арганізацыі «Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі» (FARC) знаходзіцца шведская супрацьтанкавая зброя вытворчасці фірмы Saab. Зброя была прададзеная раней Венесуэле, паведамляе калумбійскі часопіс Semana.

Кампанія Saab, пасля экспертызы па просьбе калумбійскага ўраду, канстатавала, што зброя сапраўды іх вытворчасці і была часткай паставак венесуэльскаму войску.

Шведскія супрацьтанкавыя гранатамёты АТ4 – адзін з самых высокатэхналагічных відаў гэтай зброі: яго лёгка несці, ён лёгкі ў выкарыстанні і вельмі эфектыўны, паведамляе Шведскае радыё.

МБ

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру