28.07.2009 / 12:18

Ліда. Бароўскі, Ліцвінскі хроніка апазіцыі 1

27 ліпеня ў Лідзе ў раёне чыгуначнага вакзалу супрацоўнікі міліцыі затрымалі Вадзіма Бароўскага і Кастуся Ліцвінскага.

Юнакі з Маладога Фронту расклейвалі інфармацыйныя ўлёткі пра палітвязня Арцёма Дубскага.

«У райаддзеле міліцыянты не ведалі, які артыкул нам «прышыць», таму паклалі на стол Крымінальны кодэкс і заявілі — выбірайце самі», — распавёў у інтэрв'ю сайту mfront.net Вадзім Бароўскі.

З маладых людзей узялі тлумачэнні, канфіскавалі некалькі ўлётак і вызвалілі праз 3 гадзіны.

0
Верасень / Адказаць
29.07.2009 / 13:17
Хутка і забойцам будуць прапаноўваць артыкул самім выбіраць...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру