У Мінску пачынаецца пераўладкаванне тэрыторыі вакол касцёла святых Сымона і Алены, больш вядомага як Чырвоны касцёл. Як паведамляе БЕЛТА, аўтарам праекту стаў заслужаны архітэктар Беларусі Леанід Левін.

Паводле ягоных словаў, храм паўстане ў цалкам новым антуражы, у цэласным архітэктурным ансамблі. Касцёл будзе стаяць на велічным пастаменце, з мноствам прыступак. Яны будуць узыходзіць з трох бакоў, звернутых да плошчы Незалежнасці. Сімвалічная задума аўтараў — стварыць уражанне, што касцёл акружаны квітнеючым архітэктурным вянком.

Зменіцца і расстаноўка скульптурных элементаў вакол храма. Помнік чальцу Мінскага падполля — першаму ваеннаму рэдактару газеты "Звязда" Амельянюку — будзе перанесены на іншы бок касцёла. Такім чынам вызваліцца месца пад будучы помнік Яну Паўлу II. Перанясуць і скульптуру арханёла Міхаіла: яна зойме месца «Званоў Нагасакі», які таксама перамесцяць.

Нарэшце, цалкам знікне сцяна, якая адасабляе касцёл ад плошчы Незалежнасці, — тут будуць зробленыя прыступкі. Такім чынам, храм будзе ўзвышацца над зямлёй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?