Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон заклікаў кожную таджыцкую сям’ю зрабіць двухгадовы запас прадуктаў.
Паводле словаў прэзідэнта, «усе, у каго ёсць сілы і магчымасці, павінны беражліва ставіцца да сёлетняга ўраджаю і стварыць на два гады запасы харчавання. Іншымі словамі, кожная сям’я павінна мець двухгадовы запас прадуктаў».
«У выніку ўдзеяння крызісу, так і розных стыхійных бедстваў забеспячэнне насельніцтва прадуктамі ў многіх краінах ператвараецца ў сур’ёзную праблему. Натуральна, што ў такіх умовах мы павінны, перадусім, абапірацца на свае сілы», — заявіў Рахмон.