Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі ў Беларусі за першае паўгодзьдзе склала 3,9 мільярда даляраў. Гэта ў 1,8 разу больш у параўнанні з першым паўгоддзем 2008 года.

Пра гэта на пасяджэнні Савета міністраў паведаміў старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Уладзімер Зіноўскі, перадае Інтэрфакс.

За чэрвень дэфіцыт вонкавага гандлю таварамі вырас на 733 мільёны даляраў.

Паводле кіраўніка Белстата, рост адмоўнага сальда гандлю таварамі выкліканы скарачэннем экспарту на 47,7% да 9 мільярдаў даляраў пры памяншэнні імпарту на 33,4% да 12,9 мільярдаў даляраў. У выніку вонкавы таваразварот Беларусі ў першым паўгоддзі скараціўся на 40,1% да 21,9 мільярдаў даляраў.

Асноўнай прычынай росту адмоўнага сальда вонкавага гандлю з’яўляюцца аперацыі з прамежкавымі таварамі (энерганосьбіты, сыравіна, камплектуючыя). Дэфіцыт гандлю імі ў першым паўгоддзі 2009 года вырас на 712,4 мільёна даляраў.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0