28.07.2009 / 15:43

25 кустоў канапель і 2,95 грама марыхуаны 2

выявілі і канфіскавалі супрацоўнікі праваахоўных органаў у кватэры 22‑гадовага жыхара Віцебска.

25 кустоў канапель і 2,95 грама марыхуаны выявілі і канфіскавалі супрацоўнікі праваахоўных органаў у кватэры 22‑гадовага жыхара Віцебска.

Аб гэтым паведамілі БелаПАН у аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама.

Аднапакаёвая кватэра па вуліцы Воінаў‑інтэрнацыяналістаў фактычна ўяўляла сабой хатнюю аранжарэю для вырошчвання канапель. Кадкі з наркатычнай раслінай стаялі па ўсёй кватэры, нават у ванным пакоі.

Некалькі дзён таму ў жытле маладога чалавека адбыўся пажар. Верагоднай прычынай узгарання стала кароткае замыканне ў электраабсталяванні, з дапамогай якога ажыццяўляўся догляд за раслінамі: у кватэры былі ўстаноўлены сістэма вентыляцыі, штучнае асвятленне са шматлікімі лямпамі, павышаючыя трансфарматары.

У дачыненні да гаспадара кватэры распачата справа па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў), якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў ці пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.

БелаПАН

0
Кнехт / Адказаць
28.07.2009 / 17:42
Што называецца, на караню падарвалі чалавеку ягоную антыкрызісную праграму. Сам вінаваты - трэба было спачатку памяняць электраправодку адпаведна планаваным магутнасцям. Дарэчы, ўсё па Сідарэвічу - хатнія расліны, свойскія жывёлы... :)
0
Хлопчык / Адказаць
28.07.2009 / 18:59
25 кустоў і 3 грамы... мда... хутчэй за ўсё хлопец вырошчваў для сябе і корышаў падпальваў па-ціху. не думаю, што такой колькасці было дастаткова для продажу...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру