28.07.2009 / 16:07

У Магілёве выяўлены ўзбуджальнік халеры

З прычыны патэнцыйнай эпідэмічнай небяспекі ўводзіцца забарона на купанне ў Дняпры ў рысе гораду, а таксама карыстанне вадой для гаспадарчых мэтаў.

Па выніках лабараторных даследаванняў у вадзе ракі Дняпро выяўлена таксігенная культура ўзбуджальніка халеры, якая можа выяўляцца ў адкрытых вадаёмах у выніку значнага падагравання вады пасля спёкі.

У сувязі з патэнцыйнай эпідэмічнай небяспекай санітарнай службай уводзіцца забарона купання ў Дняпры, а таксама карыстання рачной вадой для гаспадарычых патрэб у рысе гораду, асабліва ў раёне пляжнай зоны

Магілёўскія ведамасці

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру