28.07.2009 / 16:24

Дарафеева: Пасля маіх канцэртаў стаіць добрае надвор’е і расце ўраджайнасць 9

Ірына Дарафеева штогод з 2005‑га праводзіць серыю канцэртаў, якая называецца «Пад мірным небам».

«Напэўна, мы адныя з першых былі ініцыятарамі палявых гастроляў, прыязджалі ў абласныя і раённыя цэнтры. Сёлета паедзем у Віцебскую вобласць. Адбудзецца 50 канцэртаў, з іх дзве траіцны будуць дабрачыннымі», — распавяла спявачка ў інтэрв’ю Радыё Tut.by.

Дарафеева кажа, што любіць такія канцэрты, бо гэта жывое стасаванне з людзьмі:

«Прыязджаючы ў сельскую мясцовасць, сілкуюся энергіяй, сыходзячай ад зямлі. Я бачу, з якой самаддачай пашуць працаўнікі сяла, што ім хочацца бачыць, наколькі значная іхняя праца. Яны не павінны адчуваць сябе адарванымі ад сталіцыі і культуры ў цэлым. Нам шмат якія старшыні расказвалі цікавыя факты.

Кажуць, калі мы ад’язджаем, надвор’е заўжды стаіць выдатнае, настрой баявы, павялічваецца працаздольнасць, ураджаі падвышаюцца».

Барыс Жаўткоў, Мы

0
UsAnon / Адказаць
28.07.2009 / 16:34
Карацей, без Дарафеевай чакаюць нас землятрусы, вывяржэнні вулканаў, сонечныя зацменні і мор усяго жывога. Культура ж у нас толькі ў СТАЛІЦЫІ, а ў вёсцы "самааддана пашуць працаўнікі сяла", адарваныя ад усіх выгодаў цывілізацыі і ад культуры... Ды ў п'янюгі пастуха культуры на трох такіх дарафеечных лялек стане!
0
Міхаліна / Адказаць
28.07.2009 / 16:36
Мір - народам, сялянам - надвор'е, агіткуртызанкам - агітцягнік - і ў Паўночную Карэю.
0
Kalhasny Jolup / Адказаць
28.07.2009 / 16:50
Пасьля тваіх канцэртаў Ірачка, у нашых калгасах сапраўды доўга стаіць... Асаблівая падзяка ад мэханізатараў...
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру