а таксама іншыя мілыя прыстасаванні кшталту комплексу першаснай перапрацоўкі быдла.

 Вешалка для галавы — усяго за 11 425 рублёў.

Вешалка для галавы — усяго за 11 425 рублёў.

На сайце «Беларусбанку» ў раздзеле, прысвечаным рэалізацыі закладзенай маёмасці, можна даведацца шмат цікавага. Так філіял №520 ААТ «АСБ Беларусбанк» у Мінску рэалізуе прамысловае абсталяванне і побытавую тэхніку. Тут ёсць усё: ад тартачнай рамы Пені-Кай-65 да мікрахвалёўкі Samsung M1833NR, а таксама вежавы кран КБ 572-б для пагрузкі лесу (самы дарагі ў спісе — 42 693 989 рублёў). Асаблівую ўвагу выклікае абсталяванне, якое відавочна прызначаецца для мясакамбінату. Чаго толькі няма: і вешалкі для галоваў, і ванны для збору крыві, і цэлыя комплексы першаснай перапрацоўкі быдла. Напрыканцы спісу — ёмістасць для выварочвання кішак В2-КБС/9. Тут самая дарагая шкрабмашына В2-ФСЧ — 3 608 845 рублёў, а вось вешалку для галоваў можна набыць усяго за 11 425 рублёў. Кожнаму па кішэні.

Выпадкова трапіўшы на гэтую старонку, міжволі страшна робіцца за нявыплачаны крэдыт :).

nn.by

Глядзі яшчэ:
Фрунзенскі суд Мінска выставіў на таргі казла

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0