У сераду, 29 ліпеня, пяціразовы чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ правядзе першы матч 3‑га кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У Вентспілсе ён згуляе з аднайменным чэмпіёнам Латвіі.
Пачатак а 18:00.
Жывы эфір на тэлеканале «Лад» а 17:50.
Матч у адказ пройдзе праз тыдзень, 5 жніўня, у Барысаве.
Нагадаем, што ў 2‑м кваліфікацыйным раўндзе БАТЭ прайшоў ФК «Македонія» (2:0, 2:0), а «Вентспілс» — люксембургскі «Дзюдзеланж» (3:0, 3:1).
0
0
0
0
0
0