Зноў горача i амаль без дажджоў. Прагноз надвор'я на найбліжэйшыя дні.
Сёння ўдзень толькi месцамi па Гродзенскай, Вiцебскай, на паўночным захадзе Мiнскай i Брэсцкай абласцей чакаюцца кароткачасовыя дажджы i часам навальнiцы, паведамiў начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.
Тэмпература паветра ўдзень 22—28 градусаў.
У чацвер увогуле чакаецца сонечнае надвор’е. Тэмпература паветра ўначы 10—17, удзень 23—29 цяпла.
А вось у пятнiцу, на фоне павышанага цiску, над тэрыторыяй Беларусi пачне рухацца атмасферны фронт, таму месцамi па паўночным захадзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальнiцы.Тэмпература паветра ўначы 12—18, удзень 20—27, па паўднёвым ўсходзе да 29 градусаў.
У суботу i нядзелю ападкаў увогуле не прадбачыцца. Тэмпература паветра ўначы 9—15,
удзень у суботу 20—27, у нядзелю 22—27, на поўднi краiны да 30 цяпла.
Мiж iншым, гэта лета вызначаецца даволi дажджлiвым норавам. Сiноптыкi паведамляюць,
што за 27 дзён лiпеня ў Мiнску выпала ўжо 168 мм ападкаў, што складае амаль 2 месячныя нормы. За гэты час месцамi па Магiлёўскай i Гомельскай абласцях выпала ажно каля 2,5 месячнай нормы ападкаў.
Паводле iнфармацыi гiдраметцэнтра, з першых дзён лета ў Мiнску выпала 355 мм ападкаў. У апошнi раз такая вялiкая колькасць ападкаў залiвала Мiнск у чэрвенi i лiпенi толькi ў 1973 годзе (396 мм). У Магiлёве i Гомелi за два гэтыя месяцы выпала 321 i 366 мм ападкаў адпаведна.
У гэтых гарадах такiх моцных дажджоў летам айчынныя сiноптыкi не фiксавалi яшчэ нiколi.