Пракуратура Гродзенскай вобласці расследавала крымінальную справу ў дачыненні да былога кіраўніка КУП «Праектнае бюро пры галоўным архітэктары Свіслацкага раёна».

Крымінальная справа была заведзеная 4 снежня 2008 г. паводле прыкметаў злачынства, прадугледжанага артыкулам 430 ч.1 КК (атрыманне хабару). Следства ўстанавіла, што ён атрымаў хабар за вырашэнне пытання, звязанага з рапрацоўкай дакументацыі для будаўніцтва дома ў пасёлку Паўднёвы Гродзенскага раёна. Памер хабара склаў 600 тысячаў рублёў.

Падчас расследавання былі ўстаноўленыя і іншыя факты атрымання хабару, паводле якіх заведзена 15 крымінальных спраў, спалучаных у адну.

Акрамя таго, у 2002 Варанко незаконна заключыў дамову з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы аб падрыхтоўцы сваёй дачкі па спецыяльнасці «Эканоміка і ўпраўленне на прадпрыемстве, падрабіўшы подпіс бухгалтара. Ён таксама даў незаконны загад аб пералічэнні грошай з рахунка праектнага бюро на рахунак універсітэта. Усяго на працягу 2002 — 2006 гадоў праектным бюро было пералічана амаль 16 мільёнаў рублёў.

У перыяд з лютага 2006 г. па красавік 2008 абвінавачаны сістэматычна атрымліваў хабар на агульную суму 9,2 млн рублёў за паскоранае афармленне праектна‑каштарыснай дакументацыі прыватных дамоў.

Паводле рашэння суда Свіслацкага раёна В. Варанко прызнаны вінаватым па ўсім складзе інкрымінаваных яму злачынстваў і асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 гадоў. Прысуд уступіў у сілу.

ВЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0