Улады краіны, дзе сёння адбываюцца выбары, дэпартавалі трох жыхарак Магілёва. Аксана Закрэўская, Аксана Самуйлава ды Тацяна Каралёва цяпер знаходзяцца ў Адэсе.

Усе яны — сябры магілёўскага незарэгістраванага аб’яднаньня «Модэс (моладзевыя дэмакратычныя сілы), якія вялі маніторынг выбарчай сітуацыі ў Малдове.

«Нас звінавацілі ў фінансаванні малдаўскай апазіцыі і ў арганізацыі беспарадкаў сёлета 7 красавіка, на мінулых выбарах. Учора каля 17‑й у нумар гатэлю, дзе мы жылі, прыйшлі васьмёра супрацоўнікаў эміграцыйнай службы. Яны заявілі, што нас няма ў іх кампутарнай базе. У камісарыяце мы напісалі тлумачэнні. Яны доўга нешта высвятлялі. У камісарыяце нас трымалі да гадзіны ночы. Потым прымусілі пакінуць тэрыторыю Малдовы. У нас забралі тэлефоны, і мы нікому не маглі патэлефанаваць. Цяпер мы ў Адэсе. Нам забаронена ўяжджаць у Малдову на працягу чатырох гадоў», — паведаміла Аксана Закрэўская.

Перавыбары ў парламент у Малдове пачаліся ў сераду раніцай.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0