Анджэй Суліма-Камінскі «Рэспубліка супраць аўтакратыі. Рэч Паспалітая і Расія ў 1686—1697 гадах».

Гэта быў перыяд зацішша, нічога не мянялася на ўсходзе Еўропы. Але то было зацішша перад бурай, калі адны бяздарна гублялі шанцы, а другія паслядоўна рыхтавалі змену ў балансе сілаў.

Адкрытае грамадства супраць закрытага. Шматнацыянальнае — супраць ксенафобскага. Давыд у саюзе з Галіяфам супраць другасных ворагаў. Вольны дух Рэспублікі супраць бязлітаснай машыны тыраніі — у навуковым бэстсэлеры прафесара Джорджтаўнскага універсітэту Анджэя Сулімы-Камінскага.

Аўтар нарадзіўся ў Кракаве ў 1935 годзе, але правёў маленства ў Наваградку, дзе ягоны дзед працаваў доктарам‑псіхіятрам. Суліма-Камінскі — адзін з самых аўтарытэтных спецыялістаў па гісторыі Рэчы Паспалітай у свеце. Ягоная кніга бліскуча тлумачыць механізм функцыянавання дзяржавы палякаў, беларусаў, украінцаў, літоўцаў — сакрэт яе стойкасці, дзякуючы якому яна стагоддзямі вытрымлівала націск мацнейшых суседзяў.

Беларуская стала першай мовай, на якую перакладзеная гэтая кніга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0