Экспартная пошліна на нафту ў Расіі з 1 жніўня вырасце з $212,6 да $222 за тону. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер‑міністр РФ Уладзімір Пуцін, перадаюць інфармагенцтвы.

Стаўка экспартнай пошліны на светлыя нафтапрадукты з 1 жніўня будзе ўстаноўлена ў $161,9 за тону супраць $155,5 на 1 ліпеня, на цёмныя — у $87,2 супраць $83,8 за тону.

У сувязі з ростам экспартнай пошліны на нафту ў Расіі павялічыцца і стаўка на расійскую нафту, што пастаўляецца ў Беларусь:

з 1 жніўня яна складзе $79,03 за тону супраць цяперашняй $75,69 за тону.

Нагадаем, згодна з беларуска‑расійскімі дамоўленасцямі пошліна на нафту для Беларусі ў 2009 годзе разлічваецца з прымяненнем каэфіцыента 0,356 ад расійскай пошліны.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0