Пражыткавы мінімум на наступныя тры месяцы складзе 249 100 рублёў.
Ранейшы мінімум быў роўны 243 570 рублёў. Ягоны рост павялічыць на 1% сацыяльныя пенсіі, дзяржаўную дапамогу сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, і надбаўкі некаторым катэгорыям пенсіянераў.
Бюджэт пражыткавага мінімума - тая сума, на якую грамадзянін, па разліках дзяржавы, можа забяспечваць сваё жыццё і падтрымліваць стан здароўя.
Ён усталёўваецца ўрадам кожны квартал і залежыць ад цэнаў на прадукты харчавання, побытавыя і транспартныя паслугі, прадметы першай неабходнасці. Павелічэнне бюджэта пражыткавага мінімума прыводзіць да павелічэння памеру сацыяльных выплат.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?