Непаўторны блог raznokolerovaya:

«Апошнім часам нас кідае ў крайнасці, тэнісным мячыкам шпурляе ад мяжы да мяжы нашай радзімы з абрысамі пажоўклага кляновага ліста. У гэтыя выходныя мы захапляліся браслаўскімі краявідамі. Можна сказаць, акуналіся ў свет жывой прыроды. Заходзілі ў вострадзюбыя касцёлы з польскімі ксяндзамі, чыталі надпісы на старых могілках, махалі рукой нябачным памежнікам на літоўскай мяжы. Нашыя ногі патаналі ў мяккіх мохах, прырода хінулася да нас ласкавым шчанём, выбягала на абочыну ласём з мудрымі вачыма, абвівала нашыя целы тонкім пасам павуціння. Мы чаргавалі самагон з бярозавікам, мылі валасы сцюдзёнай вадой, скокалі па балотных кочках, намагаліся абхапіць неабсяжныя сосны, валяліся ў зарасніку на беразе невымоўна прыгожага возера, бесперапынна ўсмоктваючы разнастайны алкаголь. Карацей, суцэльная пастараль і акварэль...».

And so on, and so on.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?