Навучэнец бабруйскага аўтатранспартнага каледжу стварыў беларускамоўны сайт знаёмстваў

«Надоело говоріть?» — «Размаўляй!» — дэвіз праекта. Яго стваральнік — 18‑гадовы Зміцер Сакун.

Малады чалавек кажа, што такая ідэя ўзнікла яшчэ два гады таму. «Тады натыкнуўся на адзін беларуска‑англійскі сайт знаёмстваў (беларуская версія на ім, праўда, была недапрацаваная). Але, на жаль, сайт хутка спыніў сваё існаванне. А кантактаваць з беларускамоўнымі дзяўчатамі так хацелася! І тады я вырашыў сам зрабіць пляцоўку для інтэрнэт‑знаёмстваў. Распрацаваў дызайн, аднак праз няправільную трактоўку мной беларускага заканадаўства, запускаць праект не стаў. Але пасля зразумеў свае памылкі. І вось сёлета я пачаў працу з чыстага аркуша».

На сайце зарэгістравана больш за 60 чалавек. Але відавочна, што ахвочых пазнаёміцца з беларускамоўным асяроддзем значна больш. Таму ў бліжэйшыя месяцы колькасць карыстальнікаў www.spatkanne.by-eu.com павінна павялічыцца ў дзесяткі разоў.

СМ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0