Супрацоўнікі Упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС РБ сумесна з калегамі з Расіі, Літвы і Латвіі спынілі дзейнасць міжнароднай злачыннай групоўкі, якая займалася кантрабанднымі пастаўкамі з Расіі ў краіны Заходняй Еўропы сыравіны для вытворчасці сінтэтычных наркотыкаў.
Як паведамляе прэс-служба МУС, наркапаліцэйскія краін выявілі і абясшкодзілі доўгі ланцужок, па якім падпольныя лабараторыі ў Еўропе атрымлівалі неабходную сыравіну з хімічнага завода ў Расіі.
Злачынцы выкарыстоўвалі схему вываду сыравіны з легальнага абароту. На адным з прадпрыемстваў Пермі вырабляўся бензілмецілкетон (БМК), які паводле фіктыўных дакументаў знікаў з вытворчай базы і распаўсюджваўся праз сетку падстаўных маскоўскіх фірмаў прадстаўнікамі міжнароднай злачыннай групіроўкі.
15 ліпеня ў выніку аперацыі расійскіх спецслужбаў была спыненая спроба куплі прадстаўнікамі крыміналітэта 585 кг БМК на заводзе-вытворцы. Рэчыва прызначалася для далейшай кантрабанды ў Беларусь і прыбалтыйскія краіны.
З указанай колькасці БМК ў падпольных лабараторыях можна зрабіць 700 кг амфетаміна ці метамфетаміна. Гэта складае 8 млн. разавых дозаў коштам каля 10 млн. даляраў ЗША.