31.07.2009 / 15:54

Каму давяраюць беларусы 15

Сацыялагічны цэнтр «Зеркало‑инфо» даведаўся ў нашых грамадзян, у якой ступені яны давяраюць людзям, што прадстаўляюць тыя ці іншыя арганізацыі і структуры.

Сацыялагічны цэнтр «Зеркало‑инфо» даведаўся ў нашых грамадзян, у якой ступені яны давяраюць людзям, што прадстаўляюць тыя ці іншыя арганізацыі і структуры.

Традыцыйна лідзіруе ў рэйтынгу даверу грамадства царква — ёй часткова ці цалкам давяраюць 73% беларусаў. Далей ідуць армія69%,

суды і міліцыя — па 60%, дзяржаўныя СМІ59%, недзяржаўныя57%, урад55% (пазіцыі «прэзідэнт» асобна няма), мясцовыя органы ўлады51%, ААН44%, Нацыянальны сход42%, апазіцыя40%, АБСЕ39%, традыцыйныя прафсаюзы — 35%.

Самы высокі адмоўны рэйтынг (адказ «не давяраю зусім») у апазіцыі і мясцовых органаў улады — па 34%,

а таксама прафсаюзаў35%.

Самы нізкі — у ААН і АБСЕ — адпаведна 9% і 11%. Дарэчы, праз невялікую абазнанасць беларусаў пра дзейнасць гэтых міжнародных структур яны ў лідэрах па «Цяжка адказаць» — 47% і 50%. Далей ідуць прафсаюзы — 30%, парламент — 29% і апазіцыя — 26%.

Апазіцыя стала аўтсайдэрам па індэксе даверу, які вылічваецца розніцай паміж «цалкам» станоўчымі і адмоўнымі ацэнкамі рэспандэнтаў. Яе вынік - мінус 28, у прафсаюзаў - мінус 26, мясцовыя органы ўлады – мінус 22, парламент - мінус 19, дзяржаўныя СМІ – мінус 13, міліцыя – мінус 12, суды і ўрад – мінус 9, недзяржаўныя СМІ – мінус 8.

У «плюсах» царква – 24, армія – 14, ААН – 8 і АБСЕ – 3.

Паводле Мы і Зеркало-ИНФО

0
Дзяўчо / Адказаць
31.07.2009 / 16:51
а хто давярае сацыялагічнаму цэнтру «Зеркало‑инфо»? га-га! упэўнена, што іх такія ж 'правільныя' лічбы, як у выбарчых камісіяў.
0
Фані Каплан / Адказаць
31.07.2009 / 18:14
А я дажа ведаю аднаго спадара, які для гэтага центру ( калі не памыляюся) праводзіць апытанні, безумоўна за грошы. Дык вось, палову анкет ён сам запаўняе. ен і мне прапаноўваў паўдзельнічаць у гэтым апытанні. Але там умовы шаленыя. Напрыклад, па анкеце трэба апытаць кабету 45 гадоў з пачатковай аба няпоўная сярэдняй адукацыяй, жыхарку горада. Дзе вы ў горадзе такую знойдзеце? Вось і сядзіць дзяцька і працуе над гэтымі анкетамі.
0
molatau / Адказаць
31.07.2009 / 18:46
ЧАму рэдакцыя не падае выходныя дадзеныя, то бок аб'ём і прараметры выбаркі, метад апытання (па тэлефоне, анкетаванне і г.д.)?
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру