З каментароў на сайце НН.

«Магчыма, Лукашэнку варта заняцца праблемай наркагандлю так, як у свой час ён заняўся праблемай рабаўнiцтваў на трасах. Тут i Паўлiчэнку зьявiцца куды прыткнуць, i Захад слова ўпоперак не скажа, i рэйтынг электаральны падрасьце.

А яшчэ прапаноўваю вярнуцца да крымiнальнага перасьледу за спажываньне, але толькi ў тым разе, калi спажывец адмаўляецца здаць прадаўца»,
— прапануе чалавек у каментарах да артыкулу паведаміў парталу «Ліквідаваны буйны наркатрафік праз Беларусь». А Вы што думаеце наконт гэтага? Ці здольная беларуская дзяржава знішчыць наркагандаль гэтаксама паспяхова, як дала рады бандытызму? Нагадаем, што з бандытызмам расправіліся і іншыя краіны Цэнтральнай Еўропы, а з наркотыкамі — не ўсе. І ці ляжыць дарога да гэтага праз прэсаванне спажыўцоў?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0