Ці на мове арыгінала з субтытрамі на грузінскай мове. Адпаведныя папраўкі ў пятніцу на паседжанні пазачарговай сесіі грузінскага парламента былі занесены ў закон «Пра вяшчанне».

Фільмы замежнай вытворчасці павінны транслявацца ў Грузіі толькі пры ўмове дублявання на грузінскую мову, ці на мове арыгінала з субтытрамі на грузінскай мове, паведамляе Газета.ru.

Адпаведныя папраўкі ў пятніцу на паседжанні пазачарговай сесіі грузінскага парламента былі занесены ў закон «Пра вяшчанне». Абмежаванні ўвойдуць у сілу з 1 верасня 2009 году. Такім чынам, у краіне забараняецца дэманстрацыя фільмаў, ужо дубляваных на рускую мову. У адпаведнасці з дадаткамі ў Закон «Пра вяшчанне», парадак і перыядычнасць паказу фільмаў з грузінскімі субтытрамі вызначыць Нацыянальная камісія па камунікацыях.

***

Нагадаем, што ад 24 снежня 2007 г. абавязковым з’яўляецца дубляванне замежных фільмаў на ўкраінскую мову ва Ўкраіне. Такое рашэнне прыняў Канстытуцыйны суд краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0