Мінскія дынамаўцы выйшлі на матч з «Мінскам» у форме з выявай Юрыя Курненіна, фота Салідарнасці.

Мінскія дынамаўцы выйшлі на матч з «Мінскам» у форме з выявай Юрыя Курненіна, фота Салідарнасці.

14‑ты тур (старт другога кругу) чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе прынёс некалькі цікавых, а часам нечаканых, вынікаў.

Барысаўскі БАТЭ пацярпеў другую паразу ў чэмпіянаце і другую паразу запар. У Магілёве ў суботу ён быў біты тамтэйшым «Дняпром» — 1:3.

У сёлетнім першынстве пяціразовы чэмпіён Беларусі першую паразу атрымаў ад «Шахцёра» (2:3) у канцы траўня, а тыдзень таму, у першым матчы 3‑га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў, ад латвійскага «Вентспілса».

Салігорскі «Шахцёр» адпомсціў наваполацкаму «Нафтану» за паразу ў фінале Кубку Беларусі. Ды як! У Наваполацку ў нядзелю салігорцы выйгралі з лікам 4:0. Прычым усе галы былі забітыя ў другім тайме.

Гэта быў не адзіны буйны вынік нядзелі.

У Жодзіне «Тарпеда» на родным стадыёне (клуб не гуляў на сваім полі ад канца 2007 года!) выйграла ў «Віцебска» — 3:0. Гэтая перамога вывела тарпедаўцаў на чыстае другое месца. Гродзенскі «Нёман з такім жа лікам перамог у гасцях «Гомель» (0:3).

Іншыя вынікі прынеслі нічыі: МТЗ‑РІПА — «Граніт» — 2:2, «Дынама» Брэст — «Смаргонь» — 1:1, «Мінск» — «Дынама» Мінск — 0:0. Гэта быў дэбют галоўнага трэнера «Дынама» 27‑гадовага Кірылы Альшэўскага.

Такім чынам у 14‑м туры былі забітыя 20 галоў, 9 — гаспадарамі, 11 — гасцямі.

Турнірнае становішча: БАТЭ — 34, Тарпеда — 25, «Дняпро», «Дынама» Мінск — па 23, «Нёман», «Нафтан» — па 22, «Шахцёр» — 21, «Дынама» Брэст — 20, «Мінск» — 19, «Гомель» — 18, МТЗ‑РІПА — 15, «Віцебск», «Граніт» — па 13, «Смаргонь» — 6.

Наступны тур пройдзе 16 жніўня, а ў наступныя выходныя, 8-9 жніўня, пройдуць матчы 1/16 Кубку Беларусі па футболе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?