Безвынікова скончыўся чарговы паход групы жанчынаў да старшыні Вярхоўнага суду.

Група жанчынаў — сваячак асуджаных, а таксама нязгодных з рашэннямі судоў 3 жніўня накіраваліся на сустрэчу да старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы. Жанчыны хацелі звярнуць увагу старшыні на асаблівасці дачыненняў з чыноўнікамі Вярхоўнага суду, а менавіта на вялікую колькасць адпісак з іх боку. Аднак Валянцін Сукала не прыняў дэлегатак групы. Група жанчынаў пакінула запіс у кнізе скаргаў суду. «Яны паабяцалі прыходзіць у суд штомесяц, да той пары, пакуль іх не прыме старшыня» — паведаміла праваабаронца Тамара Сяргей.

Гэта не першы безвыніковы візіт жанчынаў у Вярхоўны суд. 7 ліпеня гэтага году В. Сукала адмовіўся утракацца з дэлегаткай ад групы жанчынаў Галінай Юбко. Адмова была патлумачаная тым, што суд разглядае толькі індывідуальныя звароты і не займаецца калектыўнымі. Сённяшняя адмова сустрэцца не была пракаментаваная.

СП

Глядзі яшчэ:
Вырак па справе «Советской Белорусии» сустрэлі апладысментамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0