У першай палове большая частка тэрыторыі Беларусі будзе знаходзіцца ў вобласці павышанага ціску. Толькі па поўдні краіны, пад уплывам актыўных атмасферных франтоў, што перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, пройдуць кароткатэрміновыя навальнічныя дажджы.

Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 9 градусаў цяпла па поўначы да плюс 17 градусаў па поўдні.

Днём будзе пераважна плюс 22‑26 градусаў, а ў паўднёвых раёнах краіны паветра прагрэецца да 28 градусаў.

У другой палове тыдня на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць больш халоднае паветра з поўначы Еўропы.

У асобныя дні, у асноўным ва ўсходніх раёнах, магчымы кароткатэрміновыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 9‑16 градусаў. У чацвер днём будзе 20‑26 градусаў цяпла. У пятніцу днём тэмпература паветра ад плюс 19 да 24 градусаў, і толькі ў Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да 26 градусаў.

У выхадныя дні будзе халаднавата. Пры павышаным фоне атмасфернага ціску чакаецца пераважна без ападкаў. У дзённыя гадзіны толькі ва ўсходніх раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы. Начная тэмпература паветра складзе плюс 7‑14 градусаў. У ноч на нядзелю на паўночным усходзе Беларусі чакаецца 5‑6 градусаў вышэй за нуль.

Тэмпература паветра днём у суботу і нядзелю будзе ў межах 17‑23 градусаў цяпла, і толькі на паўднёвым захадзе Беларусі паветра прагрэецца да 26 градусаў.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0